Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Какая форма получения информации о семейном жизнеустройстве детей-сирот наиболее удобна для вас?
Всего 7 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 17 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дубненскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования
Населенный пункт:
аг. Дубно
Адрес:
аг. Дубна, вул. Кастрычніцкая, 6
Телефон:
8 (01515) 27 4 53
E-mail:
dcrrdubno@mail.ru
Регистрационный номер:
DB888D4561D409160321
                     
                                                          
                       
                           
   
    Паважаныя наведвальнікі! Мы рады штодзённым віртуальным зносінам з Вамі. Наш сайт у першую чаргу адрасаваны тым, хто зацікаўлены ў гарманічным і ўсебаковым развіцці свайго дзіцяці, хто гатовы падзяліцца вопытам і расказаць пра цяжкасці выхавання і навучання дашкольніка, хто жадае супрацоўнічаць з кваліфікаванымі спецыялістамі. На нашым сайце
Вы можаце:
• даведацца аб: апошніх навінах дашкольнай установы; пра жыццё дзяцей у групе;
• знайсці: інфармацыю аб нашай установе і рэалізуемых педагагічным калектывам праграмах выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту; парады спецыялістаў ДЦРР;
• наведаць фотагалерэю;
• задаць  пытанні па выхаванню і навучанню дзяцей работнікам ДЦРР.
     
                     Што такое дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці ....
 гэта мілыя, добрыя, разумныя, вясёлыя, шумныя, выдатныя дзеці. Усё, што мы робім у нашым цэнтры - мы робім дзеля іх, дзеля таго, каб б яны раслі і развіваліся;
 гэта бацькі. Яны галоўныя памочнікі у нашай працы і мы ім за гэта вельмі ўдзячныя;
 гэта супрацоўнікі. Працавітыя, творчыя, якія ўсё ўмеюць, хварэюць за ўсё душой, тыя людзі, якія любяць дзяцей;
 гэта унікальная сістэма, якая забяспечвае догляд, харчаванне, адукацыю, выхаванне, развіццё і аздараўленне. Ні адна сістэма не выконвае столькі функцый;
 гэта жывы арганізм, які дыхае, адчувае, радуецца, засмучаецца. Мы стараемся пранікнуць у кожнае дзіцячае сэрца, пасяліць у ім радасць, любоў і прыгажосць.

Рэжым работы ДЦРД - 7.30 - 18.00

Выхадныя - субота, нядзеля і святочныя дні.

     Мэтамі дзейнасці ўстановы адукацыі з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

      Асноўныя задачы:
- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;
- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;

- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і індывідуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

- забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай прыступкі пачатковай адукацыі;

- фарміраванне культуры сямейных зносін, каштоўнасных адносін да сям'і;

- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

- ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі
Артыкул 90. Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі
1. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі (арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў навучэнцащ (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).
2. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.
Падрабязней :http://kodeksy-by.com/kodeks_ob_obrazovanii_rb/90.htm

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.